Інтэрактыўная пляцоўка, прымеркаваная да адкрыцця Года культуры

Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей падрыхтаваў 26 лютага 2016 года інтэрактыўную пляцоўку ў раённым цэнтры культуры, прымеркаваную да ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Года культуры і закрыцця Года моладзі "Вянок творчасці". Наведвальнікі пляцоўкі змаглі пазнаёміцца з віртуальнымі турамі па музею Яўрэйскага супраціўлення на Навагрудчыне і гістарычна-краязнаўчаму музею і паглядзець выставу "Навагрудак першай паловы ХХ ст.” Пляцоўку наведалі: старшыня райвыканкама А.М. Маркевіч, намеснік старшыні райвыканкама С.М. Каралько, кіраўнікі і спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры и па справах моладзі, кіраўнікі розных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, жыхары і госці нашага горада.