Акцыя "Ноч музеяў" у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі

У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчы музеі 18.05.2016 г. прайшла акцыя “Ноч музеяў” пад агульнай тэмай “Навагрудак праз стагоддзі”.
Падчас акцыі ў музеі функцыянавала выстава фотаздымкаў Яна Булгака “Мой Навагрудак”, адбылася дэманстрацыя фільмаў аб гісторыі Навагрудка.
У музейным дворыку працавала інтэрактыўная пляцоўка, на якой супрацоўнікі музея з дашкольнікамі і вучнямі пачатковай школы развучвалі беларускія народныя гульні.
У залах этнаграфіі майстры Навагрудскага цэнтра рамёстваў паказвалі майстар-класы па народным рамёствам, працавала выстава-продаж работ рамеснікаў.
У залах музея адбыўся паказ сярэднявяковых жаночых строяў, падрыхтаваны навучэнцамі Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя. На працягу дня можна было паўдзельнічаць у латарэі і атрымаць прызы і сувеніры ад музея ў падарунак.
Жыхары горада прынялі ўдзел у акцыі “Падаруй экспанат музею”.

469