Музей на фестывалі бардаўскай песні памяці У. Высоцкага

23-24 ліпеня 2016 г. на беразе чароўнага возера Літоўка, апетага вялікім паэтам Адамам Міцкевічам, праходзіў ІІІ рэгіянальны фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага.

Навагрудчане і госці мерапрыемства з задавальненнем слухалі выканаўцаў - удзельнікаў конкурснай праграмы. Пад час фестываля былі арганізаваны продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-клас па прыгатаванню вухі, тэматычныя выставы.

Наш музей прадстаўляў фотавыставу "Уладзімір Высоцкі на Навагрудчыне". Наведвальнікі змаглі пабачыць невялікія кранальныя імгненні з жыцця Уладзіміра Высоцкага і Марыны Владзі пад час здымак на Навагрудчыне кінастужкі "Сыны адыходзяць у бой".

Падрабязнасці аб наведванні У.Высоцкім Навагрудчыны ў сюжэце НоваТВ:
https://ok.ru/video/89087216276

454