Фотавыстава "Навагрудак першай паловы ХХ ст."

Суботнім днём 13 жніўня 2016 г. навагрудчане і госці горада, якія накіраваліся на гарадскую плошчу, імкнучыся на школьным кірмашы набыць сваім дзецям неабходныя рэчы да новага навучальнага года, былі прыемна здзіўлены фотавыставай, падрыхтаванай Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеем.

Дарослыя і дзеці разглядалі старыя фотаздымкі з выявамі плошчы Навагрудка першай паловы ХХ ст., параўноўвалі з сучасным выглядам, цікавіліся знешнім выглядам тагачасных жыхароў, падзеямі, што адбываліся на плошчы ў першай палове ХХ ст.: кірмашы, гандаль у невялікіх лаўках, святочныя працэсіі.

Супрацоўнікі музея распавядалі аб гісторыі архітэктурных помнікаў былых часоў, аб жыцці навагрудчан у польскія часы, аб лёсах пэўных людзей, звязаных з гэтымі месцамі.

Прыняўшы ўдзел у латэрэі, наведвалінікі атрымалі сувеніры, што распавядаюць і дэманструюць гісторыю Навагрудка і, напэўна, падштурхоўваюць да спасціжэння новых фактаў з гісторыі роднага горада.

408