14 лютага 2019 года ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана “Героі, якія жывуць побач з намі”.

На сустрэчу з вучнямі школ № 1 і № 3 горада Навагрудка былі запрошаны былыя воіны-афганцы Барысевіч Міхаіл Сямёнавіч і Пучыла Алег Міхайлавіч. Госці падзяліліся ўспамінамі аб першых днях знаходжання ў Афганістане, удзеле ў баявых аперацыях, адказалі на шматлікія пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

428