Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае на экскурсіі па Навагрудку ў рамках Фэста экскурсаводаў

13 красавіка 2019 г. у 15.00 і 14 красавіка ў 12.00 на цэнтральнай плошчы Навагрудка адбудзецца збор зацікаўленных на бясплатныя экскурсіі, якія будзе праводзіць Тамара Вяршыцкая:
1. "Адам Міцкевіч у прасторы Навагрудка. Яўрэі ў філасофскай спадчыне паэта", якая ўключае наведванне касцёла Святога Міхаіла, Фарнага касцёла і навагрудскага замка (13.04.2019 г.).
2. "Халакост і супраціўленне на Навагрудчыне", якая ўключае наведванне Музея яўрэйскага супраціўлення на Навагрудчыне, аднаго з месцаў масавых растрэлаў яўрэяў і яўрэйскія могілкі (14.04.2019 г.).