З 02.10 па 30.11.2019 г., у рамках святкавання 975-годдзя першага летапіснага ўпамінання аб Навагрудку, прайшла сумесная выстава Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музеяў “Вялікае Княства Літоўскае.

З 02.10 па 30.11.2019 г., у рамках святкавання 975-годдзя першага летапіснага ўпамінання аб Навагрудку, прайшла сумесная выстава Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музеяў “Вялікае Княства Літоўскае. Артэфакты гісторыі”. Выстава была прысвечана гісторыі навагрудчыны ў часы Вялікага Княства Літоўскага. На выставе былі прадстаўлены археалагічныя знаходкі, дакументы, старадрукаваныя выданні, прадметы старажытнай зброі і ўзбраення ХІІІ-ХVІІ стст. Падчас выставы актыўна праводзіліся экскурсіі і музейныя заняткі, якія наведвалі школьнікі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Навагрудчыны, людзі старэйшага ўзросту.

563