05.03.2020 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Машыны, якія гавораць"

На выставе прадстаўлены патэфоны, грамафоны, радыёлы і іншыя музычныя апараты з фондаў музея і прыватнай калекцыі навагрудчаніна Сяргея Лаўрушчыка. На выставе таксама экспануюцца радыёпрыёмнікі, магнітафоны, якія прадаставіла музею тэлекампанія Навагрудка Нова-ТБ. На адкрыццё выставы прыйшлі жыхары Навагрудка, навучэнцы ліцэя, школьнікі. Наведвальнікі не толькі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння прыбораў для механічнага запісу і ўзнаўлення гукаў, але і самі завялі патэфон, паслухалі песні ў выкананні Марка Бернэса, Ганну Герман, Аляксандра Розенбаўма і іншых выканаўцаў.

755