Найбольш цікавыя музейныя прадметы. Частка 4. "Makatka"

Так здараецца, што музейныя супрацоўнікі не толькі праводзяць экскурсіі, але займаюцца і складаннем навуковых пашпартоў для прадметаў, перададзеных музею. Пад час такой працы здараюцца самыя цікавыя адкрыцці: знаходзяцца ўнікальныя і каштоўныя рэчы, адкрываюцца новыя гісторыі з жыцця людзей і горада, усплываюць новыя імёны...

Таму сёння мы раскажам Вам пра адзін такі прадмет з музейных фондаў, які мы першапаткова назвалі "кішэнька для грабеньчыкаў" )))

"Makatki".. Мода на “makatki” з'явілася ў Нідэрландах і Германіі пасля Першай сусветнай вайны і доўжылася да 1980-х гадоў у шматлікіх еўрапейскіх краінах.
Акрамя функцыянальнага прымянення (абароны сцен ад забруджванняў), “макаткі” ў першую чаргу выкарыстоўвалі ў дэкаратыўных мэтах, а таксама інфарматыўных, маралізатарскіх і дыдактычных, яны сведчылі пра добры густ і пачуццё прыгажосці гаспадыні, гаварылі пра стараннасць і спрыт гаспадыні.

Сыравінай для “макатак” першапачаткова служылі даматканыя тканіны, у большасці выпадкаў лён, але таксама каноплі (Славакія, Чэхія) і бавоўна (Балгарыя). Паступова на іх месца прыходзілі фабрычныя палотны, але амаль заўсёды гэта былі тканіны з бавоўны.

Найбольшы росквіт "мода на макаткі" прыпадае на 60-я гг. XX ст. Першапачаткова вышыўка альбо фабрычны малюнак на іх былі аднакаляровымі, пераважна сіняга, часам чырвонага або чорнага колераў. Але, “традыцыйна макаткі” былі блакітна-белага колеру, т.я. гэта палітра была запазычана разам з тэматычнымі малюнкамі з галандскай парцаляны. З 60-х гг. вышыўка і фабрычны малюнак становяцца ўсё больш рознакаляровымі, часам нават стракатымі. Малюнак на “макатках” складаўся найчасцей з двух элементаў: асноўная частка палатна, і непасрэдна сам надпіс.

Сёння, “макаткі” выстаўляюцца ў шматлікіх музеях Польшчы, рыхтуюцца экспазіцыі і адмысловыя выставы “макатак”.

953