Найбольш цікавыя музейныя прадметы. Частка 9. Візантыйскія кубак і флакон

У Наваградку падчас археалагічных раскопак у 1955-1965 гады знайшлі мноства шкляных вырабаў з Візантыі і Сірыі. Асаблівую цікавасць вызываюць кубак і флакон 12 стагоддзя*, зробленыя з высакаякаснага шкла, мастацка распісанага золатам і рознаколернымі эмалямі.

Кампазіцыя кубка пабудавана з трох арнаментальных ярусаў: ніжняга – прамая залацістая палоска (сімвалізуе Зямлю), сярэдняга – голуб з галінкай елкі (сімвалізуе сярэдні свет) і верхняга – сетка ромбаў з дрэвамі (неба – верхні свет).

Па форме кубак нагадвае «сусветнае дрэва», якое, паводле ўяўленняў нашых продкаў, злучала «тры светы»: неба — яго карона; на вяршыне размясцілася птушка — Сонца, на галінах гараць свечы (зоркі). З каронай суадносіліся істоты «верхняга» сусвету — птушкі, з сярэдзінай — пчолы, людзі, звяры, з каранямі — хтанічныя жывёлы «ніжэйшага» сектару — змеі, рапухі і г.д.

Кубак не мае традыцыйнага візантыйскага роспісу, манера роспісу тут свабодная.

Флакон па стылю аналагічны кубку, аднак ёсць адрозненні ў арнаменце. Арнаментацыя флакона завяршаецца вузкай «галоўкай-сонейкам». Флакон нагадвае чалавечае тулава і адначасова купал неба цёмна-сіняга колеру.

На ўнутраным баку кубка «елачкі», што з'яўляюцца адзнакамі язычніцкіх вераванняў аб татэмах – дрэвах як душах продкаў, якія пасяляюцца ў іх. Малюнак на флаконе нясе сімвал славянахрысціянскага веравання.

*У музеі захоўваюцца дакладныя копіі кубка і флакона, зробленыя па спецыяльнай замове на Бярозаўскім шклозаводзе.

195