Найбольш цікавыя музейныя прадметы. Частка 6. Свідравальны станок

Сябры,

Сёння падзелімся інфармацыяй аб прыладзе, ці нават можна сказаць аб прыстасаванні, з бронзавага веку (2-пачатак 1-ага тысячагоддзя на н.э.). Пад час археалагічных раскопак, што праводзіліся ў Наваградку і ваколіцах, знаходзілі шмат наканечнікаў сякер і малаткоў. Калі ўважліва на іх паглядзець, то мы бачым амаль ідэальна круглую адтуліну для рукаяткі. Але як чалавек у бронзавым веку мог такое зрабіць? Якімі прыладамі працы ці тэхнічнымі прыстасаваннямі гэта дасягалася? А рабілася гэта пры дапамозе свідравальнага станка. Натуральна, што працэс быў працаёмкі і займаў шмат часу, але рэзультат уражвае нават нас, людзей 21 стагоддзя.

Што цікавага можна сказаць пра свідравальны станок? Перш за ўсё, гэта быў другі механізм, пасля лука і стрэл, які вынайшаў чалавек. Як працаваў механізм? Падсыпаўся меленькі пясочак і вада. І пачынаўся доўгі працэс свідравання - механічнай апрацоўка матэрыяла, у выніку якой атрымліваюць адтуліны рознага дыяметра і глыбіні.

990