Збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю

Шаноўнае панства,

У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.

У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным і грамадскім жыцці нашай краіны – перапахаванне парэшткаў Самуіла Яфімавіча (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках г.Мінску. Са згоды родных пісьменніка справу эксгумацыі парэшткаў, транспарціроўкі ў Беларусь, перапахавання на Радзіме ўзяў на сябе Фонд Марыі Магдалены Радзівіл (Швейцарыя), яе ўзначальвае Алег Сапега.

З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.

З гэтай мэтай установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю:

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:

BY15AKBB36429000005530000000
У ААТ “ААБ Беларусбанк”
БІК: АКBBBY2X
УНП:190269032

Усе жадаючыя могуць зрабіць свой унёсак ва ўшанаванне памяці беларускага пісьменніка.

808