Выстава "Татары ў Войску Польскім 1918-1939 гг."


Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей сумесна з Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродна ладзіць выставу “Татары ў Войску Польскім 1918-1939 гг.”.

Выстава падрыхтавана Музеем Войска ў Беластоку і распавядае аб гісторыі ўзнікнення татарскіх вайсковых фарміраванняў, іх удзеле ў разнастайных войнах напрацягу ХV-ХІХ стст. Асноўныя матэрыялы выставы прысвечаны дзейнасці татараў у Войску Польскім часоў ІІ Рэчы Паспалітай.

Адкрыццё адбудзецца 24 красавіка 2018 г. у 17.00 у выставачнай зале музея.

104