Прэзентацыя ўспамінаў навагрудчанкі Ніны Булаўка


12 чэрвеня 2014 г. адбылася прэзентацыя 6 выпуска ў серыі выданняў Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея "Жывая гісторыя". Асобным выданнем выйшлі ўспаміны Ніны Булаўка, якая нарадзілася ў 1924 г. у в. Купіск на Навагрудчыне.

У 1942 г., калі немцы дазволілі беларусам вучыцца, яна скончыла 6-месячныя настаўніцкія курсы, а затым настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы ў семінарыі, як і многія іншыя навучэнцы, яна ўступіла ў Саюз беларускай моладзі (СБМ). Пасля вайны, у снежні 1944 г. , яе арыштавалі і без аб’яўлення прысуду адправілі спачатку на лесанарыхтоўкі на поўнач Савецкага Саюза, а потым яна яшчэ некалькі гадоў знаходзілася ў ссылцы ў Казахстане. У 1970 г. яе рэабілітавалі.

Успаміны выйшлі на мове арыгінала пад назвай "Ни следствия, ни суда, ни статьи, ни срока…". Прэзентацыя адбылася падчас адкрыцця выставы жывапісу Віктара Залалаціліна, яе сына, у раённай бібліятэцы.

Прэзентацыя ўспамінаў навагрудчанкі Ніны Булаўка

Прэзентацыя ўспамінаў навагрудчанкі Ніны Булаўка

Прэзентацыя ўспамінаў навагрудчанкі Ніны Булаўка

Прэзентацыя ўспамінаў навагрудчанкі Ніны Булаўка

Прэзентацыя ўспамінаў навагрудчанкі Ніны Булаўка

Прэзентацыя ўспамінаў навагрудчанкі Ніны Булаўка

Прэзентацыя ўспамінаў навагрудчанкі Ніны Булаўка

У Навагрудскім гісторыка-краязныўчым музее працягваецца праект "Крытычны разгляд гісторыі праз дыялог пакаленняў. Раскажы мне свае жыццё". Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы германскага фонду "Памяць. Адказнасць. Будучыня" праз МОО "Узаемаразуменне". Цэлевой групай з'яўляюцца остарбайтары – людзі якіх прымусова вывозілі на працу падчас акупацыі 1941-44 гг.

Памяць. Адказнасць. Будучыня

85