Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае на адкрыццё Сада Справядлівасці і Міласэрнасці


Адкрыццё адбудзецца 4 верасня 2015 г. на тэрыторыі Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя (вул. Мінская, 68).

Сад пасаджаны ў рамках праекта “Раскажы мне сваё жыццё”, які Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей ажыццяўляў на працягу апошніх трох гадоў пры падтрымцы германскага фонда “Памяць. Адказнасць. Будучыня”.

Плакучыя вербы і чырвоныя клёны пасадзілі былыя остарбайтэры – тыя, каго вывезлі на прымусовую працу ў Германію і Эстонію ў гады нацысцкай акупацыі. Некаторыя з іх апынуліся ў лагерах смерці ў Беларусі, Польшчы, Германіі.

Сад знаходзіцца на тэрыторыі, прылягаючай да тунэля, праз які 72 гады назад уцяклі каля 250 вязняў навагрудскага гета. Ён пасаджаны ў гонар тых беларусаў і палякаў, якія з рызыкай для жыцця дапамагалі і ратавалі яўрэяў.

Адкрыццё Сада Справядлівасці і Міласэрнасці адбудзецца з удзелам былых остарбайтэраў і людзей, у гонар якіх пасаджаны дрэўцы.

Запрашаем на адкрыццё ў пятніцу, 4 верасня, ў 14.30.

Jewish Resistance Museum in Novogrudok

43