Каляндар гістарычных падзей Навагрудчыны



Гістарычны каляндар Навагрудчыны на 2016 год

1246 – 770 год назад адбылося хрышчэнне Міндоўга ў Новагародку.
1251 – 765 год назад адбыўся паход галіцка-валынскіх князёў на Новагародак.
1321 – 695 год назад адбыўся паход крыжакоў на Новагародак.
1321 – 695 год назад пачалося будаўніцтва першага ў горадзе касцёла ордэна мінарытаў (францысканцаў).
1341 – 675 год назад – паход крыжакоў на Навагрудак.
1391 – 625 год назад адбылася новая аблога Навагрудка крыжакамі на чале з магістрам ордэна Конрадам Валенродам.
1511 – 505 год з дня атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права.
1546 – 470 год з дня нараджэння Фёдара Еўлашоўскага, пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча ВКЛ.
1581 – 435 год назад Навагрудак стаў адным з месцаў паседжанняў Галоўнага Трыбунала – вышэйшага апеляцыйнага суда ВКЛ.
1596 – 420 год назад, пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі, Навагрудак стаў адной з рэзідэнцый уніяцкіх мітрапалітаў ВКЛ.
1601 – 415 год з дня нараджэння Міхаіла Слёзкі, беларускага і украінскага кнігадрукара і асветніка, ураджэнца Навагрудчыны.
1616 – 400 год назад пры базыльянскім кляштары была адчынена школа.
1626 – 390 год з дня адкрыцця ў Навагрудку езуіцкай місіі.
1631 – 385 год назад езуіцкая місія ператворана ў рэзідэнцыю.
1641 – (24 верасня) 375 год з дня нараджэння Станіслава Назабытоўскага, мемуарыста, ураджэнца в. Ятра.
1706 – 310 год назад Навагрудскі замак разбураны шведамі.
1796 – 220 год з дня нараджэння Яна Чачота, паэта, фалькларыста, этнографа.
1796 – 220 год назад у Навагрудку пабудавана драўляная мячэць.
1826 – 190 год з дня нараджэння Эдварда Паўловіча, мастака, мемуарыста.
1831 – (15 чэрвеня) – 185 год з дня нараджэння Вінцэся Каратынскага, беларускага і польскага паэта, публіцыста, краязнаўцы.
1831 – 185 год назад у Навагрудак уступіў паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Ю.Кашыца і М.Межыеўскага.
1831 – 185 год з дня нараджэння Уладзіслава Борзабагатага, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг. на Навагрудчыне, ураджэнца в. Рутка.
1846 – 170 год назад касцёл францысканцаў (зараз Сабор Святога Мікалая) перададзены праваслаўным.
1861 – (1 студзеня) – 155 год з дня нараджэння Яўхіма Карскага, вучонага-славіста, даследчыка беларускага мовазнаўства.
1876 – (6 кастрычніка) – 140 год з дня нараджэння фотамастака Яна Булгака, ураджэнца Навагрудчыны.
1896 - (23 ліпеня) – 120 год з дня нараджэння Валынчыка Антона Міхайлавіча, беларускага хормайстра, музычнага педагога і кампазітара, выкладчыка музыкі Навагрудскай беларускай гімназіі.
1896 – (15 чэрвеня) – 120 год з дня нараджэння Каравайчыка Пятра Гіляравіча, беларускага культурнага дзеяча, пісьменніка, крытыка, паэта, ураджэнца Любчы.
1896 – 120 год з дня нараджэння Дучыца Мікалая Васільевіча, беларускага мастака, ураджэнца Любчы.
1896 – (24 ліпеня) – 120 год з дня нараджэння Аляксандра Орсы, педагога, настаўніка Навагрудскай беларускай гімназіі, ураджэнца в. Нягневічы.
1906 – 110 год назад абвалілася частка Касцельнай вежы Навагрудскага замка.
1911 – 105 год з дня нараджэння Льва Гарошкі, рэлігійнага дзеяча, гісторыка, выпускніка Навагрудскай беларускай гімназіі.
1911 – (12 жніўня) 120 год з дня нараджэння Калітоўскай Клаўдзіі Фёдараўны, беларускай артысткі балета, харэаграфічнага педагога, ураджэнкі в.Уселюб.
1911 – (20 кастрычніка) – 120 год з дня нараджэння Рамановіча Валянціна Сцяпанавіча, мастака, ураджэнца Навагрудчыны.
1911 – 105 год з дня нараджэння Дзярчанскай Алены Рувімаўны, актыўнай удзельніцы рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі.
1916 – 100 год з дня нараджэння Ніны Тарас, беларускай паэтэсы, ураджэнкі в. Заполле.
1916 – 100 год назад у Навагрудку пабудавана першая электрастанцыя.
1916 – 100 год назад пабудавана вузкакалейка Наваельня – Любча праз Навагрудак.
1916 – 100 год з дня нараджэння Сіўко Уладзіміра Рыгоравіча, паэта, ураджэнца Любчы.
1921 - 95 год назад створана Навагрудскае ваяводства з цэнтрам у Навагрудку.
1921 – 95 год з дня нараджэння Урбановіча Уладзіміра Аляксандравіча, беларускага педагога, культуролага, краязнаўцы, аднаго з заснавальнікаў краязнаўчага музея Валеўскай школы, ураджэнца в.Пудзіна.
1921 – 95 год назад на Навагрудчыне створана Таварыства беларускай школы (ТБШ).
1921 – 95 год з дня нараджэння Лівенцавай Ніны Рыгораўны, заслужанай настаўніцы Беларусі.
1926 – 90 год з дня стварэння Дзяляціцкай харавой капэлы.
1926 – 90 год з дня нараджэння Каранеўскай Марыі Сяргееўны, Героя Сацыялістычнай працы, звеннявой льнаводчага звяна калгаса “Рассвет”.
1931 – 85 год назад у Навагрудку адбылося святочнае адкрыццё кургана Міцкевіча (Кургана Бессмяротнасці).
1931 – 85 год з дня нараджэння Івана Вярбіцкага, педагога, паэта, краязнаўцы, ураджэнца в. Куравічы.
1931 – 85 год з дня нараджэння Кавалеўскага Георгія Васільевіча, доктара медыцынскіх навук, ураджэнца в.Зеняўшчына.
1931 – 85 год назад у Навагрудку пачала працаваць агульнаадукацыйная школа сясцёр манаскай кангрэгацыі назарэтанак.
1936 - (22 ліпеня) – 80 год з дня нараджэння Чамярыцкага Вячаслава Антонавіча, беларускага крытыка, літаратуразнаўцы, культуролага, ураджэнца Навагрудчыны.
1936 - (18 жніўня) – 80 год з дня нараджэння Гаўрош Ніны Васільеўны, беларускага мовазнацы і педагога, навучэнкі Навагрудскага педвучылішча.
1936 - (6 верасня) – 80 год з дня нараджэння Дзіско Уладзіміра Антонавіча, беларускага педагога, ураджэнца вёскі Брольнікі.
1941 - (20 мая) – 75 год з дня нараджэння Петрыкевіча Мікалая Васільевіча, беларускага мовазнаўцы, педагога, ураджэнца в.Пабрэззе.
1946 – (30 красавіка) 70 год з дня нараджэння Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны, мовазнаўцы, педагога, ураджэнкі в.Уселюб.
1946 – 70 год з дня нараджэння Аркадзя Шынтара, паэта, ураджэнца Навагрудчыны.
1956 - (4 мая) – 60 год з дня нараджэння Ігара Трусава, беларускага гісторыка, культуролага, краязнаўцы.
1956 – (4 мая) 60 год з дня нараджэння Разаліі Александровіч, пісьменніцы, даследчыцы і аўтара работ пра жыццё татар на Беларусі, ураджэнкі Навагрудка.
1956 – 60 год з дня нараджэння Маляўкі Пятра Іванавіча, беларускага літаратуразнаўцы, педагога, ураджэнца в.Каменка.
1961 – (17 красавіка) – 55 год з дня нараджэння Саўко Уладзіміра Паўлавіча, беларускага педагога-метадыста, мовазнаўцы, ураджэнца в.Брольнікі.
1966 – (13 чэрвеня) – 50 год з дня нараджэння Пяткевіча Андрэя Браніслававіча, беларускага паэта, ураджэнца в.Уселюб.





®