Да дня ўсіх закаханых. “Вясельны абрад на Навагрудчыне”. Інтэрактыўная экскурсія па этнаграфічных залах музея.


Некаторыя элементы старадаўніх абрадаў працягваюць існаваць і ў сучасных вяселлях. Яны захавалі традыцыйную форму, а змест абрадаў нам часта невядомы (а нашы продкі ведалі, што ўсім дзеям надаецца пэўны сэнс).
Запрашаем у наш музей 14 лютага 2016 г. на інтэрактыўную экскурсію да Дня ўсіх закаханых. Вы больш даведаецеся аб тым, як нашыя продкі рыхтаваліся да вяселля, які сэнс надавалі такім рэчам, як пярсцёнак, белае адзенне, вясельны рушнік, якія рытуалы былі абавязковымі пад час вяселля, каб жыццё маладых было доўгім і шчаслівым.

96