Акцыя "Ноч музеяў" у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі


У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчы музеі 18.05.2016 г. прайшла акцыя “Ноч музеяў” пад агульнай тэмай “Навагрудак праз стагоддзі”.
Падчас акцыі ў музеі функцыянавала выстава фотаздымкаў Яна Булгака “Мой Навагрудак”, адбылася дэманстрацыя фільмаў аб гісторыі Навагрудка.
У музейным дворыку працавала інтэрактыўная пляцоўка, на якой супрацоўнікі музея з дашкольнікамі і вучнямі пачатковай школы развучвалі беларускія народныя гульні.
У залах этнаграфіі майстры Навагрудскага цэнтра рамёстваў паказвалі майстар-класы па народным рамёствам, працавала выстава-продаж работ рамеснікаў.
У залах музея адбыўся паказ сярэднявяковых жаночых строяў, падрыхтаваны навучэнцамі Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя. На працягу дня можна было паўдзельнічаць у латарэі і атрымаць прызы і сувеніры ад музея ў падарунак.
Жыхары горада прынялі ўдзел у акцыі “Падаруй экспанат музею”.



Дашкольнікі на экскурсіі ў музеі
Георгій Іванавіч Шараў, былы супрацоўнік музея, праводзіць экскурсію
Цікавыя факты аб медыках з Навагрудчыны
У залах "Вялікая Айчынная вайна на Навагрудчыне"
Дашкольнікі вывучаюць прадметы беларускага сялянскага побыту
Як гэта працуе?
Наталля Аляксандраўна Клімко, дырэктар Навагрудскага Цэнтра рамёстваў, распавядае аб рамёствах Навагрудчыны
Майстар-клас па пляценню з ласкутоў ад Іны Анатольеўны Анікевіч
Дэманстрацыя навагрудскай выцінанкі-выбіванкі
Вольга Міхайлаўна Юшкевіч праводзіць майстар-клас па саломапляценню
Фота з майстрам
Творы Алены Міхайлаўны Піразевай у тэхніцы вышыўкі стужкамі
Выстава рамесных вырабаў
Латэрэя
Дэманстрацыя сярэдневяковых строяў ад дзяўчат з сельскагаспадарчага ліцэя
Дзяўчыны-прыгажуні
Фота на памяць з юнымі наведвальнікамі музея
Галіна Тадэвушаўна Кавальчук, старшы навуковы супрацоўнік музея, з сярэдневяковымі паненкамі
Марына Мікалаеўна Ваўчок, навуковы супрацоўнік музея, развучвае беларускія народныя гульні з выхаванцамі дзіцячага сада № 1
Беларускія гульні
Паспрабуй дагані!!!
Гульня працягваецца...
Беларускі карагод
Прагляд фільмаў аб Навагрудку
Юныя гледачы
Выстава фотаздымкаў Яна Булгака
Акцыя "Падаруй экспанат музею" -- Валянціна Сямёнаўна Корзун перадае свае сямейныя фотаздымкі
Георгій Іванавіч Шараў перадае матэрыялы са свайго дамовага архіва ў музей





®