"Нядзельны дзень на Замку"


19 чэрвеня 2016 г. на Навагрудскім замку будзе праходзіць акцыя Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея "Нядзельны дзень на Замку".

Час правядзення: 12.00 - 15.00

Плануецца:
- выстава фотаздымкаў Яна Булгака, якія прадстаўляюць вобраз горада і ваколіц 1930-х гг.;
- латэрэя з гарантаваным прызам;
- продаж сувеніраў з непаўторнымі відамі Навагрудка.

Таксама Вы зможаце задаць пытанні аб Навагрудчыне навуковаму супрацоўніку і нават заказаць экскурсію па горадзе.

Наша акцыя стала ўжо традыцыйнай, 5 чэрвеня мы распачалі сваю летнюю дзейнасць на Навагрудскім замку.
Навагрудчане і госці нашага горада змаглі даведацца многа цікавых фактаў з гісторыі і атрымаць добрыя ўражанні.

Шчыра запрашаем!!!



"Нядзельны дзень на Замку" 05.06.2016
05.06.2016
05.06.2016
05.06.2016
05.06.2016





®