Сват Дональда Трампа наведаў Навагрудак

Экспазіцыя нашага музея, прысвечаная яўрэйскаму супраціўленню на Навагрудчыне ў часы Халакосту, непарыўна звязана з лёсам многіх сем'яў, якія выжылі ў тыя страшныя для ўсіх яўрэяў часы.

Сям'я Кушнераў, продкі якіх паходзілі з Навагрудчыны, былі змешчаны ў гета на вуліцы Мінскай (Карэліцкая - у гады вайны), выратаваліся праз тунэль, берагуць памяць аб тых значных для іх падзеях.

Так для Чарльза Кушнера, унука і сына збегшых праз тунэль яўрэяў,цяпер вядомага амерыканскага бізнэсмэна, стала традыцыяй наведваць наш музей разам з унукамі, калі тыя дасягаюць рэлігійнага паўналецтва (бар-міцва) - 13 год і 1 дзень.

Такім чынам Чарльз жадае паказаць унукам, як жылі іх продкі, як выжылі і пазбеглі смерці, каб яны цанілі тое, што маюць, і не гублялі свае карані.

Падрабязней аб візіце Чарльза Кушнера і яго сям'і, што адбыўся ў канцы чэрвеня 2016 г., глядзіце ў сюжэце навагрудскага тэлебачання - НоваТВ:
https://ok.ru/video/89093311124

420