Фотавыстава "Навагрудчына на фота Яна Булгака"


Запрашаем навагрудчан і гасцей горада на фотавыставу "Навагрудчына на фота Яна Булгака".

Вы зможаце пазнаёміцца з творчасцю Яна Булгака (1876-1950) фотамайстра-наватара, выдатнага ўраджэнца Навагрудчыны. Менавіта ён у сваіх фотаздымках зафіксаваў прыгажосць Навагрудскай зямлі, нашай прыроды, многія архітэктурныя помнікі, на жаль ужо страчаныя.

Таксама Вы зможаце паўдзельнічаць у латарэі і абавязкова атрымаць памятны і карысны сувенір аб Навагрудку.

Чакаем Вас на гарадской плошчы 20 жніўня 2016г. 10.00-15.00 падчас правядзення школьнага кірмаша.

64