Сустрэча "Край дзіцячых гадоў Яна Булгака" (да 140-годдзя з дня нараджэння)


Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей і Навагрудская раённая бібліятэка запрашаюць на сустрэчу да 140-годдзя з дня нараджэння знакамітага фотамайстра, ураджэнца Навагрудчыны Яна Булгака.

На сустрэчу запрошаны ганаровыя госці Богдан Булгак, унук Яна Булгака, і Іаана Пухальская, пісьменніца, даследчыца гісторый сем'яў Булгакаў і Карповічаў. Сваякі распавядуць аб выдатным продку, аб сваіх сем'ях, родавых маёнтках на Навагрудчыне.

Сустрэча адбудзецца ў Навагрудскай раённай бібліятэцы (вул. 1-га Мая, 1). Уваход бясплатны

Шчыра запрашаем

144