Наша акцыя "Выставачная зала для "сталічнага" музея" у прэсе


Наша праца па збору сродкаў на абуладкаванне выставачнай залы ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі была заўважана і выклікала цікавасць у людзей, неабыякавых да гісторыі і лёсу музея.
А рэспубліканская газета "Культура" прысвяціла нашым намаганням асобны артыкул, які далучаем на гэтай старонцы.

Таксама нагадваем, што наш праект "Выставачная зала для "сталічнага" музея" размешчаны на сайце Talaka.by і даступны па ссылцы:

http://www.talaka.by/projects/1579/overview

Будзем вельмі ўдзячны, калі Вы падзеліцеся інфармацыяй аб праекце ў сацыяльных сетках. Гэта досыць проста -- трэба націснуць сімвал адпаведнай сацыяльнай сеткі.

Спадзяёмся, што нашы агульныя намаганні будуць плённымі і мы рэалізуем задуманыя планы.

З павагаю
супрацоўнікі
Навагрудскага гістарычна-
краязнаўчага музея

Прикрепленный файлРазмер
Артыкул у Культуры17.26 кб


Артыкул у "Культуры" ад 19.11.2016 г.





®