Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту


25.01.2017 г. супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна–краязнаўчага музея праводзяць

мерапрыемства да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту.

У праграме:

  • знаёмства з гісторыяй яўрэйскай абшчыны Навагрудка, трагедыяй яе знішчэння падчас Вялікай Айчыннай вайны,
  • лёсы асобных людзей,
  • гісторыя супраціўлення і выратавання,
  • дапамога мясцовых жыхароў у справе выратавання яўрэяў,
  • прэзентацыя апублікаваных успамінаў, даследаванняў па гісторыі яўрэяў Навагрудчыны.

Упершыню ў музеі будзе дэманстравацца арыгінальны подпіс Арона Бельскага, малодшага з братоў Бельскіх, арганізатараў знакамітага яўрэйскага партызанскага атрада.

Пачатак у 13.00.

Даведкі па тэлефоне: (1597) 21470

Запрашаем у музей, каб ушанаваць памяць тысяч навагрудчан-яўрэяў...

81