"Маршруты па штэтлам" - прэзентацыя вынікаў праекту

02.03.2018 15:00


Прэзентацыя вынікаў праекта "Маршруты па штэтлам. Аб'екты яўрэйскай культурнай спадчыны ў трансмапежным турызме"

, які быў рэалізаваны ў 2013-2015 гг. у межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва «Польшча–Беларусь–Украіна» 2007–2013.
Галоўным вынікам стала распрацоўка турыстычнага маршрута па былым яўрэйскім мястэчкам - штэтлам, у Беларусі гэта Валожын, Гарадзішча, Давыд-Гарадок, Дзятлава, Жалудок, Іўе, Індура, Кобрын, Лунна, Мір, Моталь, Навагрудак, Астрына, Ашмяны, Пружаны, Радунь, Ружаны, Слонім, Столін, Пінск.
Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя турыстычнага даведніка, надрукаванага ў межах рэалізацыі праекта.

Праграма прэзентацыі

15.00-15.20 – адкрыццё прэзентацыі
Ярашук Марына Віктараўна, дырэктар Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея
Вяршыцкая Тамара Рыгораўна, спецыяліст па культурнай спадчыне праекта

Выступленні:
15.20-15.40 – Маршруты па штэтлах. Аб’екты яўрэйскай спадчыны ў трансгранічным турызме Польшы, Беларусі і Украіны. Абмеркаванне вынікаў праекта. Прэзентацыя турыстычнага даведніка, выдадзенага ў межах праекта.
Эміль Маюк, Моніка Тарайко

15.40 – 16.00 – Штэтл. Культурны феномен.
Анджэй Тшсінскі, прафесар

16.00 – 16.20 – Яўрэйскія могілкі як важная частка мясцовай культурнай спадчыны
Павел Сыгоўскі

16.20-16.40 – Турызм яўрэйскай культурнай спадчыны – практычныя аспекты
Агата Радкоўска

16.40-17.10 -- Дыскусія



®