Музейны ўрок "Мой старажытны замак"

У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі ў рамках Года малой радзімы праводзяцца музейныя ўрокі для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. 23 студзеня 2019 г. адбыўся музейны ўрок на тэму: "Мой старажытны замак", які наведалі вучні Гімназіі № 1 г. Навагрудка. На ўроку дзеці даведаліся пра гісторыю навагрудскага замка і яго вежаў, этапы яго існавання, паслухалі легенды і паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў.

493