На XXVI Мінскай міжнароднай выставе-ярмарцы адбылася прэзентацыя кнігі "Боль і гнеў. Халакост і супраціўленне ў Навагрудку"

9 лютага на цэнтральнай пляцоўцы нацыянальнага стэнда Беларусі прайшла прэзентацыя кнігі Тамары Вяршыцкай "Боль і гнеў. Халакост і супраціўленне ў Навагрудку". Мерапрыемства праводзілася ў рамках тэматычнай прэзентацыі, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі, на якой прэзентаваліся адразу некалькі кніг: "Хатынь. Трагедыя беларускага народа", "Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы","Боль і гнеў. Халакост і супраціўленне ў Навагрудку" серыі "Беларусь. Трагедыя і праўда Памяці".
У прэзентацыі прымалі ўдзел арганізатар выпуска серыі кніг, дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч, пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар, пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вергетэр, дыпламат, бард, перакладчык, аўтар праекта "Песні на ідыш па-беларуску" Аляксей Жбанаў, дырэктар мемарыяльнага комплекса "Хатынь" Артур Зельскі, архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўны аўтар праекта "Апошні шлях" у Благаўшчыне Галіна Левіна.