Выстава аднаго прадмета "Лаўрышаўскае Евангелле"


З 2 па 30 красавіка 2019 г. запрашаем наведаць выставу аднаго прадмета «Лаўрышаўскае Евангелле», прысвечаную 975-годдзю заснавання Навагрудка.
На выставе будзе прадстаўлена факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля – рукапіснага помніка кніжнай культуры XIII-XIV стагоддзяў, які быў створаны ў праваслаўным Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры пад Навагрудкам. Падчас наведвання выставы вы зможаце даведацца пра багаты і амаль невядомы для нас свет рукапіснай кнігі XIV стагоддзя.

126