Концерты

Забаўляльная праграма для школьнікаў "Калядная батлейка"
16.01.2018 13:30

Запрашаем школьнікаў наведаць наш музей 16 студзеня 2018 г. і паўдзельнічаць у забаўляльнай праграме

"На Каляды"

У праграме:

  • выстава калядных паштовак;
  • гульні;
  • забавы;
  • песні;
  • карагоды.

Пачатак у 13.30.
Даведкі па тэлефоне: (1597) 2-14-70

Шчыра запрашаем!!!

"Цікавыя сустрэчы ў музеі" працягваюцца
14.01.2018 13:00

Традыцыйнымі ўжо сталі сустрэчы ў нашым музеі з творчымі асобамі, якія дзеляцца сваімі захапленнямі, сваёй энергіяй і пазітывам.

14 студзеня 2018 г. (нядзеля) у 13.00 супрацоўнікі музея запрашаюць на сустрэчу з Уладзімірам Аляксеевічам Паўловічам, ураджэнцам в. Лозкі Навагрудскага раёна, музыкантам, выканаўцам беларускіх песень.
Плануецца музычная сустрэча: наш госць будзе граць на гармоніку, спяваць і, канешне ж, апавядаць аб свеце сваёй творчасці.

Шчыра запрашаем!!!!

Даведкі па тэл.: +375 1597 21470



®