Акции

Мерапрыемства, прысвечанае захаванню памяці загінуўшых у гады Халакосту на Навагрудчыне
26.09.2017 12:00

26 верасня ў экспазіцыі "Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку" установы культуры "Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей" адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае захаванню памяці загінуўшых у гады Халакосту на Навагрудчыне

Месца правядзення: экспазіцыя "Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку" установы культуры "Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей", вул. Мінская, 64-66

ПРАГРАММА:

12.00 - 12.40 - адкрыццё памятнага знака ў экспазіцыі "Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку"

Міжнародная акцыя “Ноч музеяў”
18.05.2017 10:00
18.05.2017 22:00
18 мая адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. У гэты дзень у многіх краінах свету праводзіцца міжнародная акцыя “Ноч музеяў”.

Асноўная мэта акцыі – паказаць магчымасці і патэнцыял сучасных музеяў, яго рэсурс, прыцягнуць у музеі моладзь. Беларусь далучылася да “Ночы музеяў” у 2004 годзе.

Да 18 мая Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей падрыхтаваў праграму “Музей - дзецям”:

10.00-12.30 -- інтэрактыўная гульня для дашкольнікаў “Юны краязнаўца”;
13.00-15.00 -- інтэрактыўна-забаўляльны занятак для дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Падарожжа ў сярэднявечча” ;

Завочная віктарына "Калядныя замалёўкі"
12.12.2016
06.01.2017

Надыход зімовых святаў - гэта чаканне цуда, вера ў казачныя здзяйсненні, утульная сямейная атмасфера і пэўныя традыцыі, што ўжо шмат стагоддзяў перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае школьнікаў Навагрудскага раёна да ўдзелу ў завочнай віктарыне "Калядныя замалёўкі".
Выконваючы прапанаваныя заданні, Вы разам з бацькамі, сябрамі зможаце даведацца аб паходжанні свята Калядаў, традыцыях іх святкавання ў Беларусі і ў Вашых сем'ях.

Віктарына праводзіцца з 12 снежня 2016 г. па 6 студзеня 2017 г.

Сустрэча "Край дзіцячых гадоў Яна Булгака" (да 140-годдзя з дня нараджэння)
04.11.2016 15:00

Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей і Навагрудская раённая бібліятэка запрашаюць на сустрэчу да 140-годдзя з дня нараджэння знакамітага фотамайстра, ураджэнца Навагрудчыны Яна Булгака.

На сустрэчу запрошаны ганаровыя госці Богдан Булгак, унук Яна Булгака, і Іаана Пухальская, пісьменніца, даследчыца гісторый сем'яў Булгакаў і Карповічаў. Сваякі распавядуць аб выдатным продку, аб сваіх сем'ях, родавых маёнтках на Навагрудчыне.

Сустрэча адбудзецца ў Навагрудскай раённай бібліятэцы (вул. 1-га Мая, 1). Уваход бясплатны

Шчыра запрашаем

Акцыя "З мамай адкрываем нашу гісторыю"
11.10.2016 09:00
16.10.2016 18:00

Да цёплага, шчырага свята Дня маці Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей праводзіць акцыю "З мамай адкрываем нашу гісторыю".

Напрацягу тыдня запрашаем сем'і наведаць наш музей.
Уваход бясплатны, шматдзетным сем'ям - бясплатная экскурсія па музею.

Маці, мамачка, матулечка! Найдаражэйшы на свеце чалавек. Мы абавязаны ёй сваім нараджэннем. І ад самай першай хвіліны яна аберагае жыццё свайго немаўляці. Ад першага кроку і да гадоў даросласці, а нярэдка і пасля, яны – нашы берагіні, нашы анёлы-ахоўнікі.

Калі вочы мае праясніла заранка
І жыцця расхінуўся абрус,
Над калыскай

"Нядзельны дзень на Замку"
19.06.2016 12:00
19.06.2016 15:00

19 чэрвеня 2016 г. на Навагрудскім замку будзе праходзіць акцыя Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея "Нядзельны дзень на Замку".

Плануецца:
- выстава фотаздымкаў Яна Булгака, якія прадстаўляюць вобраз горада і ваколіц 1930-х гг.;
- латэрэя з гарантаваным прызам;
- продаж сувеніраў з непаўторнымі відамі Навагрудка.

Таксама Вы зможаце задаць пытанні аб Навагрудчыне навуковаму супрацоўніку і нават заказаць экскурсію па горадзе.

Наша акцыя стала ўжо традыцыйнай, 5 чэрвеня мы распачалі сваю летнюю дзейнасць на Навагрудскім замку.

Ноч музеяў
18.05.2016 11:00

18 мая ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень музеяў.
У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчы музеі 18.05.2016 г. будзе праходзіць акцыя “Ноч музеяў” пад агульнай тэмай “Навагрудак праз стагоддзі”.

У праграме:

1) Выстава фотаздымкаў “Мой Навагрудак” 11.00-23.00
2) Дэманстрацыя фільмаў аб Навагрудку 13.00-15.00
3) Інтэрактыўныя пляцоўка – беларускія народныя гульні 15.00-17.00
4) Майстар-клас па народным рамёствам ад майстроў Цэнтра рамёстваў 11.00-17.00
5) Выстава твораў рамеснікаў (у тэхніцы саломапляценне, выцінанка- выбіванка, вышыўка і інш.) 11.00-17.00

Інтэрактыўная пляцоўка “Память без срока давности” да Дня Перамогі
09.05.2016 12:00

Шаноўныя ветэраны, жыхары і госці Навагрудка!

Запрашаем Вас на святкаванне Дня Перамогі ў наш музей.

У праграме:
- песні ваенных гадоў у выкананні настаўніцы гісторыі СШ № 7 Джэмы Уладзіміраўны Няўжынскай;
- выступленне хора ветэранаў "Радасць";
- паказ кінафільмаў;
- успаміны і аповяды ветэранаў.

Шчыра запрашаем завітаць да нас!

Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае на адкрыццё Сада Справядлівасці і Міласэрнасці
04.09.2015 14:30

Адкрыццё адбудзецца 4 верасня 2015 г. на тэрыторыі Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя (вул. Мінская, 68).

Сад пасаджаны ў рамках праекта “Раскажы мне сваё жыццё”, які Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей ажыццяўляў на працягу апошніх трох гадоў пры падтрымцы германскага фонда “Памяць. Адказнасць. Будучыня”.

Аукцион зданий на ул. Почтовая. Новогрудок
11.06.2015 12:00

Учреждение культуры «Новогрудский историко-краеведческий музей» (контактный тел.: 8 (01597) 2-14-70) продаёт через аукцион здания бывшей типографии, расположенные по адресу: г. Новогрудок, ул. Почтовая, 5 и 7.

Улица Почтовая

Международная акция "Ночь музеев - 2013" в Беларуси
18.05.2013
Портал "Музеи Беларуси" подготовил для вас материалы о мероприятиях, приуроченных к акции "Международный день музеев". Многие музеи Беларуси примут участие в ежегодной акции и подготовят свою программу "Ночь музеев". Информация о готовящихся мероприятиях к Ночи музеев в городах Беларуси обновляется по мере поступления - следите за обновлениями. Благодарим музеи за предоставленные материалы.

Брестская область



Берёзовский историко-краеведческий музей



®