Тэматыка лекцый, экскурсій, музейных урокаў

І. Аглядная экскурсія па музею. (Для ўсіх узроставых груп)
У 9-ці залах прадстаўлена гісторыя Навагрудка ад старажытных часоў да 1944 года: першабытнае грамадства; рассяленне славянскіх і балцкіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі; гісторыя заснавання і развіцця Навагрудка ў 10-12 ст.; узнікненне і лёс Навагрудскага замка 12-16 ст.; руска-польская і руска-шведская войны; разбурэнне Навагрудскага замка; уваходжанне Навагрудка ў склад РІ; вайна 1812г.; паўстанне 1863-1864гг. на Навагрудчыне; сялянскі побыт, прылады працы і рамёствы 19-п.п.20ст.; навука і адукацыя, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё горада першай трэці 20ст.; Другая Сусветная і Вялікая Айчынная вайна на Навагрудчыне.

ІІ. Тэматычныя экскурсіі (з выхадам на аб'екты):

1. Яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне ў гады нямецкай акупацыі (1941 – 1944 гг). (Для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту)
У экспазіцыі ЯС: гісторыя навагрудскай яўрэйскай абшчыны, пачатак ВАВ на Навагрудчыне, акупацыйны рэжым, 4-ы акцыі масавага знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, стварэнне гета і працоўнага лагера, будаўніцтва тунэля і ўцёкі праз яго, партызанскі атрад Бельскага, вызваленне Навагрудка.

2. Архітэктурныя помнікі Навагрудка. (Пешаходная экскурсія па гораду для ўсіх узроставых груп)
Наведваем наступныя гістарычныя і архітэктурныя аб’екты: Плошча Леніна, Сабор Св.Мікалая, помнік Елісею Лаўрышаўскаму, Міхайлаўскі касцёл, Барысаглебская царква, Помнік і курган А.Міцкевіча, Замкавая гара і Малы замак, Фарны касцёл. Магчыма наведванне аднаго з храмаў па жаданню.

3. Страчаная спадчына Навагрудчыны. (Пешаходная экскурсія па музею міні-макета пад адкрытым небам “Страчаная спадчына”)
Знаёмімся з наступнымі архітэктурнымі аб’ектамі: Навагрудская Ратуша, Палац Радзівілаў, Гандлёвыя рады, Палац Храптовічаў у Шчорсах, Мураванка ў Шчорсах,  Царква Успення Прасвятой Багародзіцы “Замкавая”, Вятрак на Малым замку, Сінагога, Касцёл і калегіум езуітаў, Сядзіба “Чамброва”, Сядзіба Брахоцкіх у Вераскаве, Сядзіба О’Руркаў ва Уселюбе, Замак у Любчы.

ІІІ. Тэматычныя экскурсіі ў музеі:

1. Мой старажытны горад. (Для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)
У 1-3 залах музея: гісторыя ўзнікнення Навагрудка, археалагічныя даследаванні старажытнага горада, будаўніцтва і значэнне Навагрудскага замка, легенда аб разбурэнні замка шведамі. Сучасны стан і перспектывы.

2. Мой старажытны замак. (Для ўсіх катэгорый наведвальнікаў)  
У 1-3 залах музея: Узнікненне горада, гісторыя ўзвядзення Навагрудскага замка і вывучэнне назваў замкавых вежаў; Навагрудскі замак у 17 ст., легенда аб разбурэнні замка, Навагрудскі замак на карцінах навагрудскіх мастакоў.

3. Гербы Навагрудка і іх гісторыя. (Для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
У 2-3 залах: герб “Пагоня”, “Чорны Анёл Навагрудскі”, “Архангел Міхаіл”.

4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. (Для вучняў старэйшага школьнага ўзросту, навучэнцаў і студэнтаў)

5. Святло сялянскай хаткі. (Для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, выхаванцаў дашкольных устаноў)
У 5-6 залах: Будова сялянскай хаты: функцыянальны падзел унутранай прасторы і прынцыпы афармленне інтэр’ера, знаёмства з прадметамі побыту, абрадамі і звычаямі, рамёствамі і сельскагаспадарчым інвентаром.

6. Вайна ў постацях, тварах і лёсах. (Для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту)
У 8-9 залах: пачатак ВАВ на Навагрудчыне, Навагрудскі кацёл, акупацыйны рэжым на Навагрудчыне, прымусовая праца ва ўмовах акупацыі і знішчэнне насельніцтва, яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне, партызанскі рух, гісторыя юных партызан: Міхаіла Белуша і Люсі Сечка, растрэл сясцёр-назарэтанак, вызваленне Навагрудчыны.

ІV. Музейныя ўрокі:

1. Вайна. Якая яна? (Для вучняў малодшага школьнага ўзросту)
У 8-9 залах: Што такое вайна?; Якой вайна была ў Навагрудку?; Як жылі людзі ў Навагрудку падчас вайны? Дзеці і вайна. Гісторыі Мішы Белуша,  Люсі Сечка, Джэка Кагана; Міхле Сасноўскай, сясцёр-назарэтанак. Выкананне інтэрактыўнага задання.

2. Заняткі, рамёствы і побыт селяніна ХIХ – пач. ХХ стст. (Для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
У 5-6 залах: гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі на Навагрудчыне, знаёмства з гаспадарчымі прыладамі працы, асноўнымі відамі сезонных работ, сельскагаспадарчымі аборадамі, з рамёствамі, заняткамі і побытам селяніна. Выкананне інтэрактыўнага задання.

3. Мой старажытны замак. (Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
У 1-3 залах музея: Узнікненне горада, гісторыя ўзвядзення Навагрудскага замка і вывучэнне назваў замкавых вежаў; Навагрудскі замак у 17 ст., легенда аб разбурэнні замка, Навагрудскі замак на карцінах навагрудскіх мастакоў. Выкананне інтэрактыўнага задання.

4. Мой старажытны горад. (Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту) 
У 1-3 залах музея: Гісторыя ўзнікненне горада і замка. (Малы замак і Замкавая гара). Развіццё рамёстваў і гандлёвыя сувязі Навагрудка ХІІ ст. Багатыя кварталы ювеліраў і рамеснікаў. Дом баярына. Выкананне інтэрактыўнага задання.

5. Сярэднявечныя рыцары, абаронцы навагрудскага замка. (Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)  
У 1-3 залах музея: На занятку вучні даведацца аб тым, хто такія рыцары, паслухаюць гісторыі і легенды аб абароне Навагрудскага замка, выканаюць цікавыя інтэрактаўныя заданні і нават прымераюць элементы адзення сярэднявечнага рыцара. Выкананне інтэрактыўнага задання.

6. Гербы Навагрудка і іх гісторыя. (Для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
У 2-3 залах: Знаёмства з гісторыяй герба “Пагоня”, “Чорны Анёл Навагрудка”, “Архангел Міхаіл”. Выкананне інтэрактыўнага задання.

7. Што такое археалогія? (Для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
Знаёмства з паняццямі "археалогія" і "археолаг"; гульня “Юны археолаг”; канструяванне посуду з розных матэрыялаў.

8. Звычайныя незвычайныя рэчы. Аб калекцыяніраванні цікавых прадметаў. (Для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
Знаёмства з паняццямі "калекцыя", "калекцыянер", "калекцыяніраванне". Эксурсія-падарожжа па музею з элементамі інтэрактыўнай гульні.

V. Лекцыі:
1. Паходжанне назваў і гісторыя населеных пунктаў Навагрудчыны.
2. Ганаровыя грамадзяне Навагрудка.
3. Халакост і яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне.
4. Першая Сусветная вайна на Навагрудчыне.
5. Мастакі з Навагрудчыны.
6. Прымусовая праца ў часы Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945гг).
7. Шляхецкія сядзібы Навагрудчыны ХІХ - пач. ХХ стст. (Вераскава. Шчорсы. Уселюб. Чамброў)
8. Спаленыя вёскі Навагрудчыны. Да 75-годдзя Перамогі ў Другой Сусветнай вайне. 
9. Падзеі 1939 года ў памяці жыхароў Навагрудчыны. 
10. Янка Купала і Якуб Колас на Навагрудчыне.
11. Вызваленне Навагрудка. Да 75-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

VІ. Лекцыі-прэзентацыі:
1. Архітэктурныя помнікі Навагрудка.
2. Навагрудскі раён. Вехі гісторыі. Да 80-годзя ўтварэння Навагрудскага раёна. 
3. Сёстры назарэтанкі. Пакутніцкі шлях.
4. Выхаванне талерантнасці на прыкладзе экспазіцыі ЯС у Навагрудку. 
5. Праведнікі народаў свету з Навагрудчыны.
6. Навагрудскі строй.
7. Навагрудчане – удзельнікі баёў за Берлін.