Калядны пост #1. Бог зімы Зюзя

Сябры,

Уступіла ў свае ўладаранні зіма. Пачаўся пост у хрысціян. Пачынаецца святочная пара. Хутка Каляды, Шчодры вечар, Новы год...

У гэты святочны сезон мы вырашылі нагадаць Вам пра абрады, традыцыі беларусаў.

І пачнем мы з Зюзі – персанажа славянскага фальклору і каляндарных абрадаў, міфічнай істоты, якая ўвасабляла зімовы холад.

Колісь даўным-даўно, калі нашыя продкі былі паганцамі, пакланяліся яны розным багам, у тым ліку богу зімы і холаду Зюзі.

Яго імя пайшло ад слова «зюзець» – значыцца мерзнуць. Беларусы ўяўлялі Зюзю сівым тоўстым дзедам, нізкага росту, з доўгай барадой, босым, у белым футры, без шапкі, з жалезнай булавой. Продкі нашы верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам наведвае і вёскі, прыносячы туды моцную сцюжу. Зюзя папярэджвае cялян пpa cypoвyю зiмy, ратуе простых людзей, каб тым было чаго паесці ўзімку. А калі злуецца, Зюзя б’е булавой па пні, і тады пачынаюцца траскучыя маразы; часам так злуецца, штo мoжa aдмapoзiць пaлeц, нoc, можа выcтyдзiць xaтy. Калі хтосьці ў гэты час знаходзіцца ў лесе і спытае: «Хто гэта там стукае?» – пачуе адказ: «Сам Зюзя стукае, людзей сароміць!» Кaб нe злaвaць бoгa xoлaдy, людзi cтapaлicя ягo зaдoбpыць.

А вось і прыказкі беларусаў:

  • «Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце…»
  • «Зюзя на дварэ – куцця на стале»
  • «Калі ж зіма была марозная, то летам будзе засуха»
988