Каардынаты лагера партызанскага атрада братоў Бельскіх

Дзень добры, спадарства )

Апошнім часам у нас пытаюцца пра месца, дзе лакалізаваўся партызанскі атрад братоў Бельскіх.

Дык вось, мы вырашылі падзяліцца гэтай інфармацыяй. Таму, занатоўвайце каардынаты! Налібоцкая пушча, а менавіта – 53°47'46.4"N 26°20'20.0"E. Знаходзіцца недалёка ад вёскі Клецішча. Заехаўшы ў вёску з любчанскай дарогі, па правым боцы на павароце ўбачыце вялікі інфармацыйны стэнд лясніцтва. Туды і скіроўвайце. Ад лясніцтва яшчэ праехаць два-тры кіламетры, і на скрыжаванні (з левага боку) убачыце альтанку і інфармацыйны стэнд. Усё! Вы на месцы.

804