80 гадоў з дня ўцёкаў вязняў Навагрудскага гета

Роўна 80 гадоў таму, 26 верасня 1943 г., вязні Навагрудскага гета здзейснілі арганізаваны ўцёкі праз тунэль, будаўніцтва якога заняло 4 месяцы.

З мая па верасень 1943 г. вязні стваралі выратавальны тунэль, які, у канчатковым выніку, дапамог ім здабыць доўгачаканую свабоду. Дадзены акт супраціву – адзін з унікальных і паспяховых у шэрагу шматлікіх спробаў на тэрыторыі акупаванай Еўропы.

Па ўспамінах аднаго з вязняў і ўдзельнікаў уцёкаў – Джэка (Ідэля) Кагана –
«такое магло адбыцца толькі ў Беларусі і ні ў якой іншай краіне».

Такая ўнікальная гісторыя Навагрудскага гета не пакідае абыякавым ніводнага чалавека, які наведаў дадзеную экспазіцыю.

226