18.05.2018 г. 15.00-23.00 у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі будзе праходзіць акцыя "Ноч музеяў", прымеркаваная да Міжнароднага дня музееў, пад назвай "Ноч музеяў для філатэлістаў".
У праграме:
- 15.00-16.00. Музейны занятак для дзяцей “Звычайныя незвычайныя рэчы” – аб калекцыяніраванні цікавых рэчаў. Кошт для групы да 25 чал. - 7 руб.
- 16.00-17.00. Конкурс малюнкаў “Навагрудку 975 год”, дзе юныя ўдзельнікі змогуць прапанаваць сваю ідэю маркі, прысвечаную юбілею роднага горада. Уваход вольны
- 17.00-18.00. Адкрыццё
філатэлістычнай выставы “Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – слаўныя сыны Навагрудскай зямлі” да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Прадстаўленне ўнікальнай, найбольш поўнай на тэрыторыі Беларусі калекцыі марак, паштовак, канвертаў, выпушчаных у розных краінах свету і прысвечаных нашым выдатным землякам. Уваход вольны
- 18.00-18.30, 20.00-20.30. Дэманстрацыя кінафільма “Самыя дарагія маркі ў свеце”. Кошт - 20 кап.
- 18.30-20.00. Квэст у музеі “Беларуская гісторыя ў марках”. Кошт - 50 кап. Прымаюцца заяўкі ад арганізаваных груп.
- 15.00-23.00. Латэрэя для філатэлістаў. Кошт - 70 кап.