Падарожжа па Навагрудку разам з клубам рамеснікаў "Каляровая альтанка"

2 красавіка клуб майстроў "Каляровая альтанка", які дзейнічае пры раённым Цэнтры рамёстваў, адправіўся ў падарожжа па родным горадзе сумесна з супрацоўнікамі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея. Рамеснікі змаглі па-новаму паглядзець на гісторыю горада, змаглі даведацца цікавыя факты аб жыцці роднага горада. Супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея гасцінна сустрэлі майстроў, правялі па залах музея, па экспазіцыі "Яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне ў гады ВАв" і па старажытнай частцы Навагрудка.
Гэта падарожжа было незвычайнае яшчэ і таму, што яго ўдзельнікі дзяліліся сваімі ўспамінамі аб пэўных мясцінах, аб падзеях свайго жыцця, звязаных з імі.
Удзельнікі падарожжа завіталі таксама ў раённы Цэнтр культуры і Цэнтр рамёстваў, дзе кожны майстар прадставіў не толькі вынікі сваёй працы, але і распавёў аб складаным, карпатлівым працэсе стварэння сваіх твораў.

453