Фотавыстава "Навагрудак першай паловы ХХ ст."


Запрашаем навагрудчан і гасцей горада на фотавыставу "Навагрудак першай паловы ХХ ст.".

Вы зможаце пабачыць цікавыя фотаздымкі, якія дэманструюць архітэктурныя помнікі гарадской плошчы, фрагменты жыцця тагачасных гараджан (базарны дзень, гандаль, лаўкі, рамесныя майстэрні і інш.), прадстаўнікоў розных сацыяльных слаёў грамадства.

Таксама Вы зможаце паўдзельнічаць у латарэі і абавязкова атрымаць памятны і карысны сувенір аб Навагрудку.

Чакаем Вас на гарадской плошчы 13 жніўня 2016г. 10.00-15.00 падчас правядзення школьнага кірмаша.

83