Акцыя "З мамай адкрываем нашу гісторыю"


Да цёплага, шчырага свята Дня маці Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей праводзіць акцыю "З мамай адкрываем нашу гісторыю".

Напрацягу тыдня запрашаем сем'і наведаць наш музей.
Уваход бясплатны, шматдзетным сем'ям - бясплатная экскурсія па музею.

Маці, мамачка, матулечка! Найдаражэйшы на свеце чалавек. Мы абавязаны ёй сваім нараджэннем. І ад самай першай хвіліны яна аберагае жыццё свайго немаўляці. Ад першага кроку і да гадоў даросласці, а нярэдка і пасля, яны – нашы берагіні, нашы анёлы-ахоўнікі.

Калі вочы мае праясніла заранка
І жыцця расхінуўся абрус,
Над калыскай
спявалі тады калыханку –
Маці,
каліна
ды Беларусь.
Недзе зараз у сцішанай хаце
Пра мяне журбоціцца маці,

Засыпае мае пуцявіну
Белым цветам надзеі каліна.

І куды б не пайшоў – застаюся
Пад бусліным крылом Беларусі... С. Законнікаў.

113