АКЦЫЯ “Новы год ідзе да нас!”

12.12.2017 09:00
20.12.2017 18:00

З 12 па 20 снежня 2017 г. Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей аб’яўляе АКЦЫЮ “Новы год ідзе да нас!”

Час ідзе, многія рэчы страчваюцца, у тым ліку і мілыя ёлачныя цацкі, упрыгожванні, паштоўкі, фотаздымкі ды іншыя прадметы, што нагадваюць аб цеплай атмасферы сямейных святаў Новага году і Нараджэння Хрыстова.

Наш музей заклікае падзяліцца падобнымі рэчамі ХХ ст., у тым ліку савецкага перыяду.

Спадзяёмся, што агульнымі намаганнямі мы створым прыгожую кранальную выставу, якую з задавальненнем наведаюць і дарослыя, і дзеці.

Кожны, хто прыме ўдзел у акцыі будзе запрошаны на навагодняе свята ў музей і атрымае падарунак!

Прадметы просім прыносіць і дасылаць па адрасе: г. Навагрудак, вул. Гродзенская, 2.
Даведкі па тэлефонах: +375 1597 44916; +375 1597 21470

Зварот прадметаў гарантуем!!!!






®