Тэматыка экскурсій, лекцый, музейных заняткаў

І. Аглядная экскурсія па музею (для ўсіх узроставых груп)
(У 9-ці залах прадстаўлена гісторыя Навагрудка ад старажытных часоў да 1945 года: першабытнае грамадства; рассяленне славянскіх і балцкіх плямёнаў на тэрыторыі Беларусі; гісторыя заснавання і развіцця Навагрудка ў 10-12 ст.; узнікненне і лёс Навагрудскага замка 12-16 ст.; руска-польская і руска-шведская войны; разбурэнне Навагрудскага замка; уваходжанне Навагрудка ў склад РІ; вайна 1812г.;сялянскі побыт, прылады працы і рамёствы 19-п.п.20ст.; навука і адукацыя, палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё горада першай трэці 20ст.; Другая Сусветная і Вялікая Айчынная вайна на Навагрудчыне.)

ІІ. Тэматычныя экскурсіі (з выхадам на аб'екты):

1. Яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне ў гады нямецкай акупацыі (1941 – 1944 гг) (для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту)
(У экспазіцыі ЯС: гісторыя навагрудскай яўрэйскай абшчыны, пачатак ВАВ на Навагрудчыне, акупацыйны рэжым, 4-ы акцыі масавага знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, стварэнне гета і працоўнага лагера, будаўніцтва тунэля і ўцёкі праз яго, партызанскі атрад Бельскага, вызваленне Навагрудка).

2. Архітэктурныя помнікі Навагрудка (пешаходная экскурсія па гораду для ўсіх узроставых груп)
(Наведваем наступныя гістарычныя і архітэктурныя аб’екты: Плошча Леніна, Сабор Св.Мікалая, помнік Елісею Лаўрышаўскаму, Міхайлаўскі касцёл, Барысаглебская царква, Помнік і курган А.Міцкевіча, Замкавая гара і Малы замак, Фарны касцёл.)

ІІІ. Тэматычныя экскурсіі ў музеі:

1. Мой старажытны горад (для вучняў малодшага школьнага ўзросту і выхаванцаў дашкольных устаноў)
( У 1-3 залах музея: гісторыя ўзнікнення Навагрудка, археалагічныя даследаванні старажытнага горада, будаўніцтва і значэнне Навагрудскага замка, легенда аб разбурэнні замка шведамі).

2. Гербы Навагрудка і іх гісторыя (для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
( У 2-3 залах: “Чорны Анёл Навагрудскі”, “Архангел Міхаіл”.)

3. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (для вучняў старэйшага школьнага ўзросту, навучэнцаў і студэнтаў)

4. Святло сялянскай хаткі (для школьнікаў і выхаванцаў дашкольных устаноў)
(У 5-6 залах: Будова сялянскай хаты: функцыянальны падзел унутранай прасторы і прынцыпы афармленне інтэр’ера, знаёмства з прадметамі побыту, абрадамі і звычаямі, рамёствамі і сельскагаспадарчым інвентаром.)

5. Вайна ў постацях, тварах і лёсах (для вучняў старэйшага школьнага ўзросту)
(У 8-9 залах: пачатак ВАВ на Навагрудчыне, Навагрудскі кацёл, акупацыйны рэжым на Навагрудчыне, прымусовая праца ва ўмовах акупацыі і знішчэнне насельніцтва, яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне, партызанскі рух, гісторыя юных партызан: Міхаіла Белуша і Люсі Сечка, растрэл сясцёр-назарэтанак, вызваленне Навагрудчыны.)

ІV. Музейныя ўрокі:

1. Вайна. Якая яна? (для вучняў малодшага школьнага ўзросту)
(У 8-9 залах: Знаёмства з паняццем вайна; пачатак ВАВ і акупацыя Навагрудка; жыццё пад уладай гітлераўскіх захопнікаў: прымусовая праца і знішчэнне мясцовага насельніцтва; партызанскі рух і яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне на прыкладзе лёсаў юных герояў: Мішы Белуша, Люсі Сечка, Джэка Кагана; ахвяра сясцёр-назарэтанак; вызваленне Навагрудка.)

2. Заняткі, рамёствы і побыт селяніна ХIХ – пач. ХХ стст. (для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
(У 5-6 залах: Гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі на Навагрудчыне, знаёмства з гаспадарчымі прыладамі працы, асноўнымі відамі сезонных работ і сельскагаспадарчымі абрадамі, з рамёствамі, заняткамі і побытам селяніна.)

3. Мой старажытны замак (для малодшага школьнага ўзросту)
( У 1-3 залах музея: Узнікненне горада, гісторыя будаўніцтва Навагрудскага замка і вывучэнне назваў замкавых вежаў; знаёмства з матэрыяламі археалагічных раскопак на Замкавай гары і Малым Замку; будова і змест Дома баярына; перабудова і значэнне Навагрудскага замка ў 14-16стст., легенда аб разбурэнні замка шведамі, Навагрудскі замак на карцінах Віктара Сташчанюка.)

4. Сімволіка РБ і гісторыя герба Навагрудка (для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)
( У 2-3 залах: Гісторыя паходжання і значэнне сімволікі; вывучэнне сучаснай сімволікі РБ; гісторыя былых навагрудскіх гярбоў: “Чорны Анёл Навагрудскі”; знаёмства з сучасным гербам Навагрудка “Архангел Міхаіл”.)

5. Што такое археалогія? (для вучняў малодшага школьнага ўзросту)
(У зімовы час праводзіцца ў 1 зале музея, у цёплую пару года – у пясочніцы.)
(Знаёмства з паняццямі археалогія і археолаг; гульні з пяском “Замак” і “Юны археолаг”; канструяванне посуду з розных матэрыялаў.)

V. Лекцыі:
1. Паходжанне назваў і гісторыя населеных пунктаў Навагрудчыны.
2. Ганаровыя грамадзяне Навагрудка.
3. Халакост і яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне.
4. Першая сусветная вайна на Навагрудчыне.
5. Мастакі з Навагрудчыны.
6. Прымусовая праца ў часы Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945гг).
7. Шляхецкія сядзібы Навагрудчыны ХІХ - пач. ХХ стст

VІ. Лекцыі-прэзентацыі:
1. Архітэктурныя помнікі Навагрудка.
2. Гісторыя Навагрудскага раёна.
3. Мінулае і сучаснае Фары ў Навагрудку. Сёстры назарэтанкі.
4. Выхаванне талерантнасці на прыкладзе экспазіцыі ЯС у Навагрудку.
5. Вялікая Айчынная вайна на Навагрудчыне. Цана Перамогі.
6. Жыццё і творчы шлях мастака М.В.Дучыца.
7. Край дзіцячых гадоў Яна Булгака.