Выстава «Къ спорту!»


Напярэдадні правядзення II Еўрапейскіх гульняў прапануем Вам акунуцца ў свет спорту пачатку мінулага стагоддзя, а таксама пазнаёміцца з імёнамі першых айчынных чэмпіёнаў, чые дасягненні ляглі ў аснову перамог сучаснасці і сталі вядомыя далёка за межамі Беларусі.
На выставе будуць прадстаўлены рэканструкцыі спартыўнай моды канца ХІХ стагоддзя, прадметы спартыўнага інвентара, элементы гарадскіх гульняў.
Акрамя таго, выстава «Къ спорту!» утрымлівае шэраг інтэрактыўных пляцовак, на якіх можна адчуць сябе сапраўдным плывуном пачатку стагоддзя, сфатаграфавацца ў якасці аднаго з персанажаў фатаграфічнага стэнда тантамарэскі, а асабліва актыўныя наведвальнікі змогуць праверыць свае сілы ў гульні ў кікер.
Выстава будзе працаваць з 5 па 31 сакавіка ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі. Не прапусціце ўнікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу спорту і руху «За здаровы лад жыцця», а таксама даведацца шмат цікавага пра спартыўныя дасягненні канца ХІХ — пачатку ХХ стст.

41