У час вясёлых навагодніх і калядных свят наш музей арганізоўвае для дзяцей 12 студзеня 2018 г. святочнае мерапрыемства "Стары добры Новы год". Пачатак у 12.00
Супрацоўнікі музея:
распавядуць дзецям аб традыцыях святкавання Новага года і Каляд на Навагрудчыне ў розныя часы,
запросяць дзяцей да ўдзелу ў калядных гульнях і конкурсах,
правядуць майстар-клас па вырабу навагодніх цацак у экастылі.
Дзеці таксама пазнаёмяцца з выставай святочных паштовак і навагодніх цацак ХХ ст., што былі сабраны падчас акцыі "Новы год ідзе да нас".
Шчыра запрашаем да нас!!!!
Даведкі па тэлефоне: +375 1597 21470