Новости

Музейны ўрок «Гербы Навагрудка і іх гісторыя», прысвечаны Году малой радзімы

Музейны ўрок «Гербы Навагрудка і іх гісторыя», прысвечаны Году малой радзімы (18.09.-23.09.2018 г., па папярэдніх заяўках).

Запрашаем навучэнцаў школ і каледжаў даведацца аб гісторыі ўзнікнення гербаў Навагрудка, якія існавалі ў розныя часы – герб “Пагоня”, “Чорны Анёл Навагрудскі”, “Архангел Міхаіл”, іх зменах і таямнічых сэнсах.


Фільм "Беларускія остарбайтэры: вяртанне ў жыццё"

30 мая 2018 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі сустрэліся маладыя навагрудчане, сталыя асобы - былыя остарбайтары для сумеснага пагляду і абмеркавання дакументальнага фільма "Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё".


Міжнародная навуковая канферэнцыя "Прафесар Бенедыкт Дыбоўскі -- выдатны даследчык сумеснай прыроднай спадчыны Польшчы, Беларусі і Украіны"

Ярашук М.В., дырэктар Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея прыняла ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Прафесар Бенедыкт Дыбоўскі - выдатны даследчык сумеснай прыроднай спадчыны Польшчы, Беларусі і Украіны», якая адбылася 10-12 мая 2018 г. у Львове у Навуковай бібліятэцы Львоўскага нацыянальнага універсітэта ім. Івана Франка.


Выстава "Татары ў Войску Польскім 1918-1939 гг."

24 красавіка 2018 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы “Татары ў Войску Польскім 1918-1939 гг.”, арганізаванай сумесна з Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродна.


Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае

У гэтым годзе на старонках часопіса "Міжнародныя выставы" музей знаёміць наведвальнікаў з новымі праектамі.

Шчыра запрашаем да нас, каб спазнаць цікавыя факты звычайных рэчаў!!!


Прэзентацыя турыстычнага даведніка “Маршруты па штэтлам. Падарожжа па забытым кантыненце”

2 сакавіка 2018 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі прайшла прэзентацыя турыстычнага даведніка “Маршруты па штэтлам. Падарожжа па забытым кантыненце”, які расказвае аб яўрэйскай культурнай спадчыне ў 62 мястэчках на памежжы Польшчы, Украіны і Беларусі.


Сустрэча-рэквіем "Ён адляцеў да зор. У памяць Барыса Кіта"

Сумная нагода прывяла навагрудчан 3 лютага 2018 г. у Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей, дзе адбылася

сустрэча-рэквіем "Ён адляцеў да зор" у памяць Барыса Кіта.


Музей у чамадане

Вельмі прыемна, што дзейнасць нашага музея прыносіць плён і добрыя водгукі.

З вялікай удзячнасцю супрацоўнікі музея прачыталі ў "Настаўніцкай газеце" артыкул Людмілы Ваўчок, выхавацеля дзіцячага сада № 8 г. Навагрудка "Музей у чамадане".

"Як тэатр пачынаецца з вешалкі, так і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення пачынаецца з дзіцячага сада. Патрыятычнае выхаванне — адзін з найважнейшых кірункаў работы ўстановы дашкольнай адукацыі. Наш яслі-сад № 8 Навагрудка ў гэтым плане не выключэнне.


“Трагедыя Халакосту на Навагрудчыне” да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста

25 студзеня 2018 г.

у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства

“Трагедыя Халакосту на Навагрудчыне”

да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста. На мерапрыемства завіталі вучні сярэдняй школы № 1 і № 3, мясцовыя жыхары.


"Цікавыя сустрэчы ў музеі": сустрэча з У.А. Паўловічам

Традыцыйнымі ўжо сталі сустрэчы ў нашым музеі з творчымі асобамі, якія дзеляцца сваімі захапленнямі, сваёй энергіяй і пазітывам.

14 студзеня 2018 г. (нядзеля) супрацоўнікі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея сумесна з навагрудскай суполкай "Узвышша" Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (старшыня С.І. Абдулаева) запрасілі навагрудчан на музычную сустрэчу з Уладзімірам Аляксеевічам Паўловічам, музыкантам-самародкам, удзельнікам фестываля “Іграй, гармонь”.


Калядныя забавы для дзяцей

У час вясёлых калядных святаў наш музей гасцінна адчыніў дзверы для навучэнцаў школ горада.

12 студзеня 2018 г. у музей завіталі вучні малодшых класаў сярэдняй школы № 3, а 16 студзеня 2018 г. - вучні сярэдняй школы № 1.


Творчая сустрэча з мастаком Віктарам Васюкевічам

У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі з 20 кастрычніка 2017 года экспануецца персанальная выстава жывапісу вядомага беларускага мастака, ураджэнца навагрудчыны, Віктара Васюкевіча “Вясна Сусвету”.

12 лістапада, у выставачнай зале музея, прайшла творчая сустрэча з мастаком. На сустрэчы Віктар Васюкевіч расказаў гасцям пра свой жыццёвы і творчы шлях, падзяліўся жыццёвым вопытам, расказаў пра свае творы, а таксама прачытаў уласныя вершы і афарызмы. Адбылася шчырая і цікавая размова, якая нікога не пакінула абыякавым.


Падарунак музею ад гімназіі № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.

11.10.2017 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з вучнямі гімназіі № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В., якія вырабілі макет палацава-паркавай сядзібы Храптовічаў у Шчорсах і падарылі яго музею. На мерапрыемстве прысутнічалі дырэктар гімназіі В.Г.Ананька, кіраўнік праекта Вайтэнка Т.В., вучні гімназіі, жыхары і госці горада.

Газета "Новае жыццё" аб мерапрыемстве: http://novgazeta.by/novogrudskiy-istoriko-kraevedcheskiy/


Дзень работнікаў культуры

06.10.2017 г. у раённым Цэнтры культуры і народнага мастацтва адбыліся ўрачыстасці прысвечаныя Дню работнікаў культуры. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства фотавыставу “Ваколіцы Навагрудка на фотаздымках Яна Булгака”.


Адкрыццё памятнага знака ў Навагрудку

26.09.2017 г. у экспазіцыі “Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку” установы культуры “Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей” адбылося адкрыццё памятнага знака загінуўшым у навагрудскім гета ў гады Халакоста.