Наш музей на цырымоніі адкрыцця Года культуры

Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей падрыхтаваў 26 лютага 2016 г. інтэрактыўную пляцоўку ў Раённым цэнтры культуры, прымеркаваную да ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Года культуры і закрыцця Года моладзі "Вянок творчасці". Наведвальнікі пляцоўкі змаглі пазнаёміцца з віртуальнымі турамі па Навагрудскаму гістарычна-краязнаўчаму музею, па экспазіцыі "Яўрэйскае супраціўленне на Навагрудчыне" і паглядзець выставу "Навагрудак першай паловы ХХ ст.” Пляцоўку наведалі старшыня райвыканкама А.М. Маркевіч, намеснік старшыні райвыканкама С.М. Каралько, кіраўнікі і спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры и па справах моладзі, кіраўнікі розных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў, жыхары і госці нашага горада.

141