"Пра Чарнобыль з болем і смуткам" сустрэча з ліквідатарам аварыі на ЧАЭС

"Пра Чарнобыль з болем і смуткам", пад такой назвай 22 красавіка 2016 г. прайшло мерапрыемства ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі, прымеркаванае да 30-годдзя з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Супрацоўнікі музея і вучні старэйшых класаў СШ №3 сустрэліся з удзельнікам ліквідацыі аварыі на АЭС - Чура Іванам Яўгенавічам, які працаваў у зоне заражэння і стаў сведкам наступстваў глабальнай тэхнагеннай катастрофы. Ён не лічыць сябе героем, бо працаваў дзеля людзей і дзеля будучага жыцця на зямлі, але менавіта ліквідатары ў мірны час падалі чалавецтву ўрок мужнасці і самаахвяравання.

442