Характарыстыка фондавых калекцый

Музейны фонд Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея па стану на 1 студзеня 2016 складае 23 250 адзінак. З іх: 12 131 музейных прадметаў асноўнага фонду і 11 119 адзінак фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.
Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей заснаваны ў 1987 годзе, а адкрыты для наведвання ў 1992 годзе. Першыя паступленні ў музей датуюцца 1987 годам. Адразу пачалося фарміраванне фондавых калекцый.
У музеі сфарміраваны наступныя асноўныя калекцыі:

  1. “Жывапіс.”
  2. “Графіка”.
  3. “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.
  4. “Дакументы”.
  5. “Рукапісы”
  6. “Друкаваныя выданні”.
  7. “Археалогія”.
  8. “Нумізматыка”
  9. “Фалерыстыка”
  10. “Адзенне”
  11. “Фотадакументы”.
  12. “Узбраенне”.
  13. “Побыт”.
  14. “Іконы”.

Музейныя калекцыі:
У музеі налічваюцца наступныя калекцыі:

• Калекцыя “Жывапіс”

уключае ў сябе жывапісныя творы мастакоў Навагрудчыны: Кастуся Качана, Віктара Сташчанюка, Пятра Каўцэвіча, Тамары Стагановіч, Раісы Сіплевіч і інш. Калекцыя налічвае 240 музейных прадметаў. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-85, паступіў у музей 12.11.1984 г. У дадзеную калекцыю ўваходзяць карціны вядомых і самадзейных мастакоў Навагрудчыны: К.Качана, В.Сташчанюка, Г.Цыгер, П.Нелюбовіча, В.Залаціліна, В.Кузняцова). Найбольш каштоўнымі для музея ў дадзенай калекцыі лічацца работы К.Качана і В.Сташчанюка.;

• Калекцыя “Іконы”.

Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-2795, паступіў у музей 26.12.1990 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Іконы” КП-4739 запісаны 15.03.2006 г. У дадзеную калекцыю ўваходзяць усе іконы, напісаныя алейнымі фарбамі на дошках.

• Калекцыя “Графіка”

уключае графічныя работы мастакоў В.Сташчанюка, Т. Стагановіч, П.Каўцэвіча, а таксама літаграфіі, плакаты, афішы, паштоўкі з відамі Навагрудка і іншых месц і помнікаў, звязаных з Навагрудкам і Навагрудчынай. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-114, паступіў у музей 19.11.1984 г. Першы прадмет ў Інвентарнай кнізе “Графіка” КП-6819 запісаны 02.03.2006 г. У дадзеную калекцыю ўваходзяць графічныя работы мастакоў, ураджэнцаў Навагрудчыны: П.Каўцэвіча, Л.Дучыца, Т.Стагановіч, В.Сташчанюка, Я.Драздовіча, А.Тамко і інш., маркі паштовыя з відамі Навагрудка і Навагрудчыны, герба г. Навагрудка, маркі, якія афармляў В.Сташчанюк, паштоўкі з відамі Навагрудка і Навагрудчыны Я.Булгака, паштоўкі з відамі Навагрудка і Навагрудчыны на сучасным этапе яго развіцця, паштоўкі з відамі розных гарадоў, выдадзеныя ў пач. 20 ст.перададзеныя краязнаўцам Р.Лецка, плакаты, выпушчаныя з нагоды правядзення святаў г. Навагрудка, рыцарскіх турніраў, плакаты з відамі архітэктурных помнікаў Навагрудчыны і г.д.). Найбольш каштоўнымі прадметамі ў дадзенай калекцыі лічацца паштоўкі з відамі Навагрудка Я.Булгака, графічныя работы Т.Стагановіч, В.Сташчанюка, Я.Драздовіча;

• Калекцыя “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”

складаецца з прадметаў ткацтва, вышыўкі, выцінанак, разьбы па дрэву, сувенірных вырабаў і г.д. Калекцыя прадстаўлена вырабамі народных майстроў Шурак Н. П., Прахарэвіч Н., Кундра А.І. і іншых майстроў Навагрудчыны. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-1690, паступіў у музей 22.05.1988 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” КП-5966 запісаны ў 2004 годзе.У дадзеную калекцыю уваходзяць прадметы вырабленыя самадзейнымі майстрамі Навагрудчыны, выцінанкі народнага майстра Шурак Н.П., работы скульптпраў Геруса і Гроса, металапластыка( металічныя крыжы, складні, іконкі). Найбольш каштоўнымі прадметамі дадзенай калекцыі з’яўляюцца работы скульптараў А.Геруса і В. Гроса;

• Калекцыя “Фотадакументы”

на сённяшні дзень самая вялікая калекцыя ў музеі. Калекцыя складаецца з фотаздымкаў, фотакопій і негатываў фотаздымкаў. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-77, паступіў у музей 16.11.1984 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Фотаздымкі” КП-77 запісаны ў 2002 годзе. Дадзеная калекцыя складаецца з фотаздымкаў і фотанегатываў дзеячаў Навагрудчыны ў галіне культуры, навукі, народнай гаспадаркі, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, герояў сацспаборніцтваў, відаў Навагрудка на розных этапах яго існавання, помнікаў Навагрудчыны, святаў праводзімых у Навагрудку, выпускнікоў школ і навучальных устаноў і г.д.). Найбольш каштоўнымі для музея ў дадзенай калекцыі лічацца фотаздымкі з відамі Навагрудка пач. 20 ст., фотаздымкі сям’і Аўчыннікавых, якія даюць уяўленне аб гарадскім жыцці пач. 20 ст.;

• Калекцыя “Археалогія”

складаецца з матэрыялаў археалагічных даследаванняў Навагрудскага замка, Барысаглебскай царквы, раскопкаў курганных магільнікаў, якія праводзілі археолагі Гурэвіч, Бубенька, Краўцэвіч, Трусаў, Зайкоўскі, Собаль і інш. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-37, паступіў у музей 24.08.1984 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Археалогія” КП-3662 запісаны 19.06.2000 года. Дадзеная калекцыя складаецца з матэрыялаў археалагічных даследаванняў Навагрудскага замка, Барысаглебскай царквы, курганнных магільнікаў на тэрыторыі Навагрудчыны, гарадзішча Радагошча, якія праводзіліся пад кіраўніцтвам археолагаў Ф.Гурэвіч, А.Трусава, Э.Зайкоўскага, В.Собала, А.Краўцэвіча, Т.Бубенька, Л.Паўлавай). Да найбольш каштоўных прадметаў у гэтай калекцыі адносяцца: скарб металічных бранзалетаў з гарадзішча Радагошча 8-10 стст., шахматныя фігуркі 12-13 стст., кніжныя зашчэпкі, матрыцы бронзавыя, фрагменты крыжоў-энкалпіенаў, фрагменты візантыйскага і сірыйскага посуду).

• Калекцыя “Друкаваныя выданні”

складаецца з кніг паэтаў і пісьменнікаў, навукоўцаў Навагрудчыны, выдадзеных у розныя часы, кніг з аўтографамі і дароўнымі надпісамі. Акрамя кніг у калекцыю ўваходзіць навукова-даследчая літаратура, старадрукі, творы старажытнай і сучаснай мастацкай літаратуры, зборнікі вершаў паэтаў, а таксама айчынныя і замежныя перыядычныя выданні (газеты, часопісы), брашуры.
Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-44, паступіў у музей 01.09.1984 г. Першы прадмет ў Інвентарнай кнізе “Друкаваныя выданні” КП-5286 запісаны 20.03.2000 г. У дадзеную калекцыю ўваходзяць кнігі са звесткамі пра гісторыю, культуру, архітэктурныя помнікі Навагрудчыны, кнігі пісьменнікаў і паэтаў, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з Навагрудчынай, кнігі з аўтографамі знакамітых асоб, старадрукаваныя выданні, віленскія выданні 20-30 гг 20 ст., расійскія выданні 19 – пач. 20 ст, друкаваныя навуковыя працы Я. Карскага, Б.Кіта, В.Чамярыцкага, У.Конана, А.Раковіча, Л.Барысаглебскага, Р.Цамблака і інш. Таксама ў дадзеную калекцыю ўваходзяць газеты, часопісы, брашуры, рэкламныя буклеты, каталогі мастацкіх твораў. Найбольш каштоўнымі прадметамі ў калекцыі з’яўляюцца віленскія выданні 20-30 –ых гг 20 ст., кніга Чэцці – мінеі, кнігі з аўтографамі знакамітых навагрудчан і знакамітым навагрудчанам;

• Калекцыя “Нумізматыка”

складаецца з манет рознага наміналу і перыяду вытворчасці. У калекцыю ўваходзяць таксама манеты, якія ўтрымліваюць каштоўныя металы, юбілейныя манеты. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-4, паступіў у музей 19.08.1984 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Нумізматыка” КП-4 запісаны 12.12.1987 г. У дадзеную калекцыю ўваходзяць манеты Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Рымскія манеты, манетны скарб знойдзены ў в. Зеняўшчына Навагрудскага р-на, манеты СССР, Чэхіі, Польшчы, Германіі і іншых краін, папяровыя дзяржаўныя знакі Расіі, Польшчы, Германіі і іншых краін, дзяржаўныя банкаўскія аблігацыі і квітанцыі). Найбольш каштоўнымі прадметамі ў дадзенай калекцыі лічацца рымскія манеты і манетны скарб з в. Зеняўшчына;

• Калекцыя “Дакументы”

налічвае 1000 адзінак асноўнага і 1213 адзінак фонду навукова-дапаможнага матэрыялаў. Калекцыя складаецца з дакументаў рознага перыяду. У яе ўваходзяць актавыя паперы, пасведчанні аб заканчэнні навучальных устаноў, пасведчанні да ўзнагарод, граматы і інш. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-42, паступіў у музей 13.09.1984 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Дакументы ” КП-42 запісаны 25.05.2005 г. Дадзеная калекцыя складаецца з пасведчанняў да медалеў, ордэнскіх кніжак, пасведчанняў аб адукацыі, дыпломаў аб заканчэнні навучальных устаноў Навагрудчыны, пашпартоў, пропускаў, пасведчанняў асоб, пасведчанняў аб нараджэнні і рэгістрацыі шлюбу, дзяржаўных умоў, актаў куплі-продажу зямельных участкаў, ганаровых грамат і г.д. З найбольш каштоўных прадметаў у дадзенай калекцыі можна лічыць ганаровыя граматы, дыпломы і падзякі Б.Кіта, ордэнскія кніжкі ўдзельнікаў вайны, дакументы калежскага асэсара Д.Аўчыннікава;

• У калекцыю “Адзенне”

уваходзіць адзенне грамадзянскае, форменнае вайсковае, форменнае грамадзянскіх устаноў, адзенне служыцеляў культу, галаўныя ўборы, а таксама абутак, аксэсуары і ўпрыгожванні. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-221, паступіў у музей 24.11.1984 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Адзенне” КП-6417 запісаны 15.03.2006 года. Дадзеная калекцыя складаецца з розных відаў форменнага і паўсядзённага адзення людзей (спадніцы, кашулі, сукенкі, капелюшы, паясы, адзенне служыцеляў культу, а таксама абутак і аксэсуары). З найбольш каштоўных прадметаў у дадзенай калекцыі можна вылучыць каталіцкія арнаты;

• Калекцыя “Фалерыстыка”

уключае ў сябе ордэны і медалі, знакі, значкі, жэтоны. У калекцыю фалерыстыкі ўваходзіць падкалекцыя “Вексілалогія”, якая складаецца са сцягоў і флагаў. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-130, паступіў у музей 22.11.1984 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Фалерыстыка” КП-1637/9 запісаны 10.08.2000 г. У дадзеную калекцыю уваходзяць медалі, ордэны навагрудчан – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, памятныя медалі, выпушчаныя з нагоды круглых дат , юбілеяў Навагрудчыны і Беларусі, вымпелы, пячаткі і штампы розных устаноў і арганізацый на Навагрудчыне і інш); Найбольш каштоўнымі ў дадзенай калекцыі з’яўляюцца Ордэн Славы ІІ і ІІІ ст. У.Гайдука , Ордэн Леніна Д.Дзенісенкі, узнагароды Б.Кіта (медаль і брошка нямецкага астранаўтычнага таварыства ім. Г.Обэрта).

• Калекцыя “Узбраенне”

складаецца з прадметаў зброі і боепрыпасаў, а таксама вайсковага рыштунка. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-1, паступіў у музей 19.08.1984 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Узбраенне” КП-3268 запісаны 01.12.1998 г. У дадзеную калекцыю ўваходзяць фрагменты зброі часоў І і ІІ Сусветных войнаў( рэшткі снарадаў, гранат, патронаў), кулямет, мінамет, вінтоўкі, карабіны, пісталеты, штыкі, ракетніцы. З найбольш каштоўных у дадзенай калекцыі можна лічыць кулямет “Максім” і мінамет;

• Калекцыя “Побыт”

складаецца з прадметаў хатняга і асабістага ўжытку, гаспадарчага інвентара, вучэбных і канцэлярскіх прадметаў, спартыўнага інвентара, абрадавых прадметаў і прадметаў культу. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-74, паступіў у музей 02.03.1984 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Побыт ” КП-5387. У дадзеную калекцыю ўваходзяць рэчы этнаграфічнага і побытовага характару (рушнікі, посцілкі, фрагменты саматканых тканінаў, сельскагаспадарчы інвентар к.19-пач.20 ст., керамічны посуд к.19-пач. 20 ст., самавары, прасы, мэбля, музычныя інструменты, шкляныя вырабы, фрагменты кафлі 19-пач 20 ст. Найбольш каштоўнымі прадметамі ў дадзенай калекцыі з’яўляюцца саматканыя рушнікі, посцілкі, вырабленыя мясцовымі майстрамі ў к.19-пач. 20 ст;

• Калекцыя “Рукапісы”

складаецца з рукапісных матэрыялаў, у тым ліку 5 рукапісных кніг. Першы прадмет дадзенай калекцыі КП-236, паступіў у музей 22.12.1984 г. Першы прадмет у Інвентарнай кнізе “Рукапісы” КП-5437 запісаны ў 2003 г. У дадзеную калекцыю уваходзяць успаміны удзельнікаў вайны, знакамітых асоб Навагрудчыны, аўтабіяграфіі вядомых навагрудчан, паштоўкі з рукапіснымі надпісамі вядомых навагрудчан, рукапісныя кнігі). Найбольш каштоўнымі ў дадзенай калекцыі з’яўляюцца: перапіска Б.Кіта з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, успаміны ўдзельнікаў ВАВ, рукапісныя кнігі.



®