24.03.2020 г. у Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі прайшоў музейны ўрок “Сярэдневяковыя рыцары, абаронцы навагрудскага замка”.

На музейным уроку навучэнцы 1 і 4 класаў Пятрэвіцкай школы даведаліся аб тым, хто такія рыцары, паслухалі гісторыі і легенды аб абароне навагрудскага замка, выканалі цікавае інтэрактаўнае заданне і нават прымералі элементы адзення сапраўднага рыцара.

773