Найбольш цікавыя музейныя прадметы. Частка 1. Уніяцкія скульптуры

Сябры,

Прыйшоў час пазнаёміць Вас з цікавымі і ўнікальнымі артэфактамі, якія былі знойдзены падчас археалагічных раскопак ў Наваградку, падчас экспедыцый і пра тыя, што прынеслі ў музей жыхары Навагрудчыны. І сёння гаворка пойдзе пра драўляныя скульптуры.

Уніяцкія скульптуры – сёння рэдкія і ўнікальныя экспанаты ў музеях Беларусі. Раней драўляная скульптура была даволі папулярным элементам аздаблення уніяцкіх храмаў. Аднак гэты элемент заходняга, «лацінскага» варожа ўспрымаўся ў праваслаўным асяроддзі. Ёсць пацверджанні, што пасля скасавання уніі ў 1839 годзе ўсе уніяцкія скульптуры публічна секліся, альбо наогул, знішчаліся, таму часта ў музеях можна пабачыць пашкоджаныя скульптуры, нават з адсечанымі часткамі цела.

Наваградку ў гэтым плане вельмі «пашанцавала». У экспазіцыі музея захоўваюцца дзве драўляныя скульптуры, якія колісь упрыгожвалі інтэр’еры уніяцкай капліцы ў Сянежыцах. На жаль капліца, а таксама уніяцкая царква, не захаваліся.

1145