8 ліпеня 1944 года - вызваленне Наваградка

Вызваленне Наваградка пачалося раніцай 8 ліпеня 1944 года. Першымі ў горад уступілі разведчыкі 858 -ага стралковага палка пад камандаваннем начальніка разведкі Баранава. Услед за разведчыкамі - байцы 143-ага асобнага гвардзейскага штурмавога інжынерна-танкавага палка. У 14.10 у горад уступілі часткі 856-ага стралковага палка. Да 19 гадзін Навагрудак цалкам быў вызвалены ад ворагаў. Немцы паспрабавалі вярнуць горад сабе, але Навагрудак змог выстаяць абарону і нанесці значныя страты праціўніку.

У вызваленні горада таксама прымалі ўдзел 23-яя танкавая брыгада, 143-і самаходны артылерыйскі полк, 5-ая асобная знішчальная процітанкавая артылерыйская брыгада і 28-ая зенітна-артылерыйская дывізія.
Пры вызваленні Навагрудка загінула 36 чырвонаармейцаў, 7 байцоў прапалі без вестак.

Сябры, давайце памятаць пра тых, хто ахвяраваў сабой дзеля нашых жыццяў, каб такое больш НІКОЛІ не паўтаралася зноў.

235