Найбольш цікавыя музейныя прадметы. Частка 5. Фісгармонія

У экспазіцыі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея захоўваецца цікавы музычны інструмент – фісгармонія. Гэта такі клавішна-пнеўматычны музычны інструмент сямейства гармонік, які адрозніваецца наяўнасцю фартэпіяннай клавіятуры і падлогавым або настольным размяшчэннем, паветра нагнятаецца мяхамі праз націсканне педаляў. Гучанне фісгармоніі нагадвае арганае.

З другой паловы XIX стагоддзя фісгармонія атрымала шырокае распаўсюджванне па ўсёй Еўропе. Наша фісгармонія датуецца к.19-п.20 стагоддзя, і была перададзеная музею ксяндзом касцёла Міхала Архангела, дзе яна раней знаходзілася.

387